BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гэта кніга маіх назіранняў, маіх думак”

Удзел у фэстывале інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў Берліне ды выданне кнігі “Папяровы голем” – кнігі “назіранняў, рэфлексій і думак пра свет, у якім мы апынуліся, пра нашу Еўропу, нашу Беларусь”. Такімі падзеямі насычанае творчае жыццё беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.

Распавядае сам аўтар:

–  У кастрычніку выйшла мая новая кніга, кніга прозы, кніга мае назву “Папяровы голем”. Яна выйшла ў выдавецтве Янушкевіч на фестывалі “Прадмова”. Я вельмі рады, што фестываль”Прадмова” дабраўся сёлета да Берліна, то бок да краіны, дзе я цяпер жыву. Кніга “Папяровы голем” – гэта кніга маіх назіранняў, маіх думак.

Сачыць за навінамі творчасці Альгерда Бахарэвіча можна, напрыклад, праз яго персанальную старонку ў фэйсбук. Там жа з’яўляецца інфармацыя па бліжэйшых мерапрыемствах з удзелам аўтара.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя