Іх прыгожыя і меладычныя галасы можна пачуць у беларускай царкве і касцёле ў Вільні. Таксама творчая сям’я Мікалая і Вольгі Семянчукоў стварылі ў сталіцы Літвы музычную капэлу “Гоман” і дзіцячы вакальны гурт “Валошкі” Выступы гэтых калектываў гучаць амаль на кожнай беларускай імпрэзе ў Вільні. Падчас калядных і навагодніх святаў у іх увогуле вельмі шчыльны графік.

Нягледзячы на тое, што Мікалай і Вольга былі вельмі запатрабаваныя ў Беларусі, яны не шкадуюць, што воляй лёсу апынуліся ў Вільні.

Кажа Мікалай Семянчук:
– Я не шкадую, што мы апынуліся тут, хоць і вымушана, гэта новыя ўмовы, новыя выклікі і адпаведна пошук нейкіх новых рашэнняў праблемаў, пэўная свабода ўсё ж такі ў сваіх выказваннях, пачуццях і гэтак далей.

Паводле Вольгі Семянчук, зараз перад імі паўстала праблема з аплатай арэнды памяшканняў для рэпетыцый, таму яны звярнуліся за падтрымкай да беларусаў:
– Мы ўжо з Мікалаем шмат да каго звярталіся. Былі звароты да Святланы Ціханоўскай у офіс, да Рады культуры, Сяргея Будкіна, звярталіся ў сродкі масавай інфармацыі. Аліна Нагорная дапамагала мне рабіць пост у Фэйсбуку, і з ёй мы зараз шукаем гранты, яна па сваёй справе, мы з Мікалаем па сваёй. Шмат адгукнулася беларусаў. Вельмі важна было тое, што яны прыйшлі ў “Сябрыну” і пачулі, што мы робім.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Усе ахвотныя могуць падтрымаць творчую справу сям’і Семянчукоў фінансава, тым самым паспрыяць існаванню і развіццю беларускай музычнай капэлы “Гоман” і дзіцячага вакальнага гурта “Валошкі”. Таксама можна далучыцца да гэтых калектываў, калі вам ці вашым дзецям падабаюцца спевы, цяпер якраз ідзе туды набор.
Рэквізіты для дапамогі:
LT187300010175895943
Volha Semianchuk
Беларускае Радыё Рацыя






