BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гэта прэмія для ўсіх, хто не спыніўся”: Дзмітрый Строцаў пра Prix Voltaire

2 чэрвеня ў Лілехамеры (Нарвегія) адбылася цырымонія ўручэння прэміі Prix Voltaire 2025, якая прысуджаецца Міжнароднай асацыяцыяй выдаўцоў (IPA) за адданасць свабодзе публікацыі. Сёлета лаўрэатамі сталі беларускія выдаўцы Надзея Кандрусевіч і Дзмітрый Строцаў.

Сам Строцаў, выступаючы на цырымоніі, адзначыў, што ўзнагарода — гэта не асабісты гонар, а сімвал падтрымкі для ўсіх беларускіх выдаўцоў, якія працуюць у выгнанні:

– Нас, беларускіх выдаўцоў у выгнанні, бачаць калегі, салідарныя з намі, нас падтрымліваюць. Два беларускія выдаўцы трапілі ў кароткі спіс. У гэтым спісе былі выдаўцы з вельмі складаных рэгіёнаў і краін, якіх выдавецкая супольнасць таксама хацела падтрымаць, але далі перавагу беларусам. У такі спосаб сімвалічна падтрымліваецца ўся выдавецкая супольнасць беларускіх выдаўцоў у выгнанні. Сёння гэта ўжо каля 30 выдавецтваў.

Пасля вымушанай эміграцыі ў 2022 годзе Строцаў заснаваў у Берліне выдавецтва hochroth Minsk, якое друкуе беларускую паэзію і адкрыта да супрацы з маладымі аўтарамі.

Старшыня камітэта IPA па свабодзе публікацыі Крыстэн Эйнарсан адзначыла: беларускія лаўрэаты вымушаныя працягваць сваю справу за мяжой — і гэта заслугоўвае глыбокай павагі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Дзмітрый Строцаў