У гурта “Петля Пристрастия” можа быць добрая будучыня – у тым ці іншым выглядзе. Такое меркаванне агучыў кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін у сувязі з сыходам з калектыву вакаліста Іллі Чарапко-Самахвалава.

“Хаця, безумоўна, навіна была нечаканая”, – дадаў прадстаўнік БРК.
-Гэта быў сюрпрыз як і для ўсіх. Я так разумею, як і для саміх музыкаў гурта гэта быў сюрпрыз. Але гэта рашэнне, якое прыняў Ілля, і я яго паважаю. Я спадзяюся, што ў выніку мы пабачым, па-першае, нейкія цікавыя праекты, у якіх Ілля можа рэалізавацца. Ну і спадзяюся, што “Петля” таксама знойдзе сябе ў працяг гэтай дзейнасці, альбо ў нейкіх іншых уласных праектах.
Нагадаем, Ілля Чарапко-Самахвалаў паведаміў пра сыход з “Петли Пристрастия” ва ўласных сацсетках 6 верасня – на наступы дзень пасля выступу калектыву на фэсце Graj. Пазней музыка паабяцаў адпрацаваць з бэндам вялікі тур, які запланаваны да канца 2025 года.
Беларускае Радыё Рацыя






