BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гэты фестываль меў слоган «Я ёсць»

Ва Уроцлаве завяршыўся фестываль Незалежнай беларускай культуры. Імпрэза адбывалася ўжо 13-ы раз цягам амаль тыдня: з аўторка па нядзелю, 14 – 19 кастрычніка.

На фестывалі Незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве.

Пра адметнасці падзеі распавяла суарганізатарка імпрэзы Таццяна:

– Гэты фестываль меў слоган «Я ёсць». Гэты год быў адметны тым, што пасля чатырох гадоў эміграцыі людзі пачалі праяўляцца, кожны ў сваім асяроддзі, кожны развівае свае таленты, шукае сваіх сяброў, шукае месца, у якім адчувае сябе пэўна. Таму гэты слоган стаў натхненнем для некаторых мерапрыемстваў, можна сказаць, для ўсіх мерапрыемстваў.

Гасцей цягам фэсту чакалі спектаклі, музычныя імпрэзы, дыскусіі, майстар-класы і шматлікае іншае. Яны ладзіліся на 8 розных пляцоўках ва Уроцлаве.

Цалкам матэрыял:

На фестывалі Незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве.
На фестывалі Незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве.
На фестывалі Незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве.
На фестывалі Незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве.
На фестывалі Незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве.

Беларускае Радыё Рацыя