Беларускае грамадска-культурнае таварыства — найстарэйшая беларуская арганізацыя ў Беластоку, якая сёлета адзначае сваё 70-годдзе.

Пра тое, што цікавага адбываецца цяпер у арганізацыі, распавядае кіраўнік БГКТ Васіль Сегень:
– За намі ўжо першае мерапрыемства – «Гвязда і Калядка». Гэта агляд калядных калектываў. Звычайна праходзіць у пачатку студзеня. А цяпер мы як раз у час фестывальных мерапремстваў. Адборачныя конкурсы праходзяць. Прайшлі ўжо ў Бельску і Гайнаўцы. Зараз перад намі Беласток і Сямятычы. Потым, канешне, цэнтральны адборачны конкурс.
26 лютага арганізацыя адзначыць свой юбілей – ёй спаўняецца 70 год. А пазнаёміцца ў тым што яна зрабіла за гэты час можна ў яе сядзібе па вуліцы Варшаўскай у Беластоку.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






