
16 чэрвеня ў Беластоцкім Тэатры Лялек адбыўся выніковы канцэрт Аб’яднання “АБ-БА”, прысвечаны завяршэнню навучальнага года. Арганізацыя, якая актыўна падтрымлівае вывучэнне беларускай мовы ў Падляшшы, сабрала сваіх выхаванцаў, бацькоў і сяброў на святочнае падвядзенне вынікаў творчай дзейнасці.

Марыя Грыц
Кажа інструктар групы «Баламуткі» Марыя Грыц:
– Я вельмі ўсцешана ўвогуле, што для мяне была зроблена такая ласка, мяне запрасілі ладзіць гэтыя заняткі. Спачатку было зусім мала дзетак. Падаецца, тры-чатыры чалавекі да мяне хадзілі. А потым наша група разраслася. І гэта быў вельмі чароўны год. Збіралі беларускі фальклор. Вучылі песні, вучылі гульні.
Спектакль «З жыцця мумітроляў» прадставіў гурток «Гульня ў тэатр», якім кіруе настаўніца беларускай мовы Ганна Плашчынская:
– Увесь гонар – сцэнар, пастаноўка – усё гэта належыць спадару Бэрнарду Баню. Гэта вядомы артыст беластоцкага тэатра Вянгеркі. Займаўся з Алінай Ваўранюк, разам яны стваралі гэты тэатр. І цяпер я разам з Бэрнардам. Я перакладала. Дзеці проста малайцы. Таму што напраўду гэта была вельмі складаная пастаноўка, але яны далі рады.

Аксаны Прус

Яшчэ адным яскравым момантам сталі выступы рознаўзроставых групаў з калектыву “Падляшскі вянок” пад кіраўніцтвам Аксаны Прус, а таксама вакальнай студыі, якой кіруе Аксана Галамбоўская. Мерапрыемства стала не толькі падсумаваннем года, але і сапраўдным святам беларускай культуры ў Беластоку.
Цалкам матэрыял:

















Беларускае Радыё Рацыя