BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Голас, што нёс Беларусь у свет” — 125 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйды-Суміцкага

Сёння, 14 чэрвеня, спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння аднаго з найвядомейшых беларускіх тэнараў — Міхася Забэйды-Суміцкага.

Асаблівае месца ў яго творчасці займала беларуская народная песня, якую ён выконваў на самых прэстыжных сцэнах — ад Ленінграда да Парыжа. А падчас гастроляў у Заходняй Беларусі не раз выступаў і ў Беластоку.

Кажа супрацоўнік Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Аляксей Трубкін:

– Калі казаць пра Забэйду-Суміцкага і Беласток, то гэта перадусім тэатр «Палас», дзе ён выступіў у міжваенны перыяд. Забэйда-Суміцкі не раз быў у Беластоку. Падчас нямецкай акупацыі ладзіліся яго выступы. Пасля вайны ён прыязджаў, сустракалі яго ўжо сябры Беларускага грамадска-культурніцкага таварыства. Калі казаць пра оперную культуру, то Забэйда-Суміцкі наша ўсё.

Падчас Другой сусветнай вайны Забэйда двойчы наведваў Беларусь. Усе ганарары з тых канцэртаў ён перадаваў партызанам на лекі. У гонар спевака названая вуліца ў Маладэчне — горадзе, дзе ён вучыўся ў настаўніцкай семінарыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і з адкрытых крыніц.