BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Горкія зёлкі”: выстава ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ў Вільні

“Горкія зёлкі” – выстава пад такой назвай працуе ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Яна адкрылася там падчас “Ночы музяў”. Аўтарка гэтага праекта Марыя Гвардзейцава даследавала дванаццаць месцаў масавых расстрэлаў часоў Халакосту – па чатыры ў Беларусі, Літве, Латвіі.

Паводле Марыі Гвардзейцавай, на тых месцах, якія яна даследавала, загінула больш за мільён чалавек, а цяпер гэтыя месцы зараслі травой і іх цяжка знайсці нават з дапамогай мапаў і навігацыі.

-Некаторыя з месцаў я шукала гудзіну-паўтары пры ўсіх мапах, навігацыі і пры ўсіх астатніх сродках. Я вырашыла, што мне цікава параўнаць, цікава папрацаваць менавіта з чалавечай і прыроднай памяццю. Вось як памятаем мы, людзі, і як памятае планета. Як памятаюць зёлкі.

Марыя Гвардзейцава сабрала зёлкі, што растуць на гэтай тэрыторыі, і з дапамогай засушаных раслін, чалавечых валасоў, латэксу, які імітуе чалавечую скуру, стварыла каля 20 калажаў. Тым самым паказала, як памяць увасабляецца ў зямлі, целе і раслінах.

Паглядзець выставу ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ў Вільні можна будзе да 17 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя