BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Госці «Бардаўскай восені»: Фэст вельмі змяніўся

На фэст «Бардаўская восень» сёлета завіталі госьці з розных гарадоў Падляшша.

Ігар Лукашук

Пра тое, што змянілася ў праграме «Бардаўскай восені» і што спадабалася, сёлета распавядае дырэктар ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, адзін з былых арганізатараў «Бардаўскай восені» Ігар Лукашук:  

-Відаць, што “Бардаўская восень” мяняецца. Відаць, што ёсць пошукі нечага новага, узбагачаецца, значыць, яна жыве. І гэта дае падставу паважна думаць пра будучыню. Былі чуваць выказванні, што вось, “Бардаўская восень” ідзе ў нейкім новым накірунку і што гэта ўжо не “Бардаўская восень”. Зашмат небардаў на ёй і так далей. Я лічу натуральным, што нешта мяняецца.

Анатоль Вап

Па словах старшыні Цэнтра Беларускай культуры ў Беластоку Анатоля Вапа, «Бардаўская восень» – вельмі цікавы аспект жыцця Пядляшша:

-Што самае важнае, у гэтым годзе вярнулася конкурсная частка. Я думаю, гэтага вельмі не хапала. Думаю, што адна з галоўных ідэй гэтага фестывалю – магчымасць паказацца маладым творцам, альбо старэйшым, якія пачынаюць сваю паэтычна-музычную кар’еру.

За два дні фэсту Бельскі дом культуры наведала некалькі сотняў чалавек, і гэта былі як госці з усяго Падляшша, так і шмат мясцовых жыхароў.

Беларускае Радыё Рацыя