У суботу, 15 лютага, а 22-й гадзіне ў грузінскім Батумі ў прасторы «Аксяродак» беларусы, што жывуць у гэтым горадзе, адзначаць Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», што, паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў.

Што будзе адбывацца ў гэты вечар распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Беларусы, што жывуць на беразе Чорнага мора ў Батумі адзначаць этна-вячоркі «Грамніцы». Падчас гэтага мерапрыемства кожны можа паўдзельнічаць у беларускім народным караоке; паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу грамнічных свечак; папіць гарбату з прысмакамі, а таксама паўдзельнічаць у варажбе ў беларускіх карагодах.
Беларускае Радыё Рацыя






