Два месяцы доўжыцца збор на стварэнне дакладнай рэплікі Крыжа Сафіі Менскай — святыні, якая злучае беларускую гісторыю з каралеўскай Даніяй.
Сёння арыгінал захоўваецца ў Капенгагене, але ініцыятары хочуць вярнуць ягоны вобраз у беларускую культурную прастору і зрабіць праект агульнай справай супольнасці.

Пра значэнне крыжа і ход збору распавядае ініцыятарка ініцыятывы, актывістка і журналістка Марыя Грыц:
-Я літаральна днямі аднавіла працу наконт збора, таму што калі былі вывезеныя 123 зняволеныя, мякка кажучы, было не да таго. Таму цяпер, калі больш-менш усе ў парадку, можна вярнуцца да пытання спадчыны, якую мы ўласна самі і робім. На сёння 38% ужо сабрана. І мяне гэта вельмі цешыць.
Па словах Марыі Грыц, ініцыятыва з крыжам будзе мець працяг:
-У нас ужо ёсць планы зрабіць не толькі саму рэпліку, я маю на ўвазе рэчы, якія застануцца пасля праекта, пасля нашага пірацкага флота, пасля імпрэзы ў Капенгагене. Яшчэ будзе прадстаўленая мапа беларускіх скарбаў. Таму што крыж – гэта не адзінае, што можа зацікавіць беларускую супольнасць у Еўропе.
Марыя спадзяецца, што праект будзе рэалізаваны летам – восенню 2026 году. Далучыцца да збору можа любы ахвотны праз адмысловую старонку ў Інтэрнэце – https://4fund.com/rm42zh.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






