BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Hučna fest разгарнецца ў Варшаве напрыканцы чэрвеня

Вялікая беларуская падзея Hučna fest разгарнецца ў Варшаве ў суботу 29-га чэрвеня. Гасцей падзеі чакае пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў, музычная і літаратурная праграмы. Пра імпрэзу, якая стала ўжо традыцыйнай распавядае Госць Рацыі, суарганізатар мерапрыемства – Іван Марозька:

–  Да Гучна фэсту застаецца не так шмат часу насамрэч і зараз такая найбольш актыўная пара, трэба ўсё недаробленае дарабіць, усё спланаваць, каб у дзень фестывалю ўсё прайшло без стрэсу, добра, камфортна і для гледачоў, і для ўдзельнікаў. Таму зараз гэта такая актыўная фаза.

РР: Распавядзіце пра саму праграму, у першую чаргу музычную, хто будзе, чаму менавіта гэтыя людзі?

Іван Марозька: Сёлета ў нас гурт “Ночы” выступае гурт “Сіндром самазванца”, гурт “Лейбонік”, электрычным складам, менавіта гурт “Лейбонік” і Сяргей Башлыкевіч. І гурт “Разбітае сэрца пацана” – ветэраны нашага Гучна фэсту, у трэці раз яны будуць выступаць у гэтым годзе. З чатырох Гкчна фэстаў так атрымліваецца, што кожны раз па-рознаму, кожны раз вельмі клёва. Вось “Разбітае сэрца пацана” таксама электрычным складам. Такая вось музычная праграма.

Мы рыхтуем фестываль цягам году. Скончыўся фестываль у мінулым годзе, мы трошкі там выдыхнулі, трошкі прыйшлі ў сябе і цягам году мы ўжо пачынаем рыхтаваць наступны Гучна фэст. І музычная сцэна – гэта адзін са складнікаў фестывалю. Я б не казаў, што музычны фестываль, я б сказаў, што мы такі вялікі фестываль беларускай культуры з музычным складнікам у тым ліку. І мы шмат увагі надаем музычнаму лайнапу, як і ўсяму астатняму. І мы цягам году глядзім, што адбываецца менавіта ў беларускай музыцы і каго запрасіць, таму што імёнаў шмат насамрэч і ўсіх запрасіць не атрымаецца. Мы глядзім і намагаемся запрашаць цікавых артыстаў і артыстак, і запрашаць актуальных у моманце. “Лейбонік”, відавочна, запісаў, як мне падаецца, найбольш заўважны альбом эмігранцкага музычнага руху. І не запрасіць яго- гэта было б дзіўна.

“Разбітае сэрца пацана”  – гэта вельмі адпавядае атмасферы, духу Гучна фэсту, гэта нашы сябры, якія выступалі на першым Гучна фэсце, які быў яшчэ ў Кіеве і прынамсі так не называўся. Яны, мне здаецца, у складзе таксама не так часта граюць зараз. Апошнім часам, можа, часцей неяк, але ўсё адно нам хацелася б іх запрасіць.

А гурт “Ночы”, мне падаецца, не можна казаць, што гэта дасведчаныя музыкі, якія ў гэтым праекце як гурт “Ночы”, яны яшчэ на пачатку свайго музычнага шляху. І тое, што яны ўжо зрабілі, тое, што яны выпусцілі, гэта мне падаецца вельмі цікавым, вельмі актуальным і мне падаецца, што там бачна вялікая будучыня іх музычнай кар’еры. І нам хацелася б на пачатку іх шляху запрасіць да нас.

“Сіндром самазванца” таксама вельмі цікавы праект, вельмі дасведчаных музыкаў, і ўсе ведаюць гурт “Дон Кіхот” і там шматлікія праекты Уладзя Лянкевіча і яго аднакаманднікаў. І “Сіндром самазванца” – гэта выбітнейшы ў беларускай музыцы праект, які грае не банальную музыку вельмі прафесійна. Атрымалася іх запрасіць, яны апынуліся ў Варшаве, яны зараз усім гуртом у эміграцыі і ёсць магчымасць запрасіць іх на фэст. І мне здаецца, гэта будзе вельмі крута.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

З Госцем Рацыі размаўляла наша карэспандэнтка Марына Савіцкая.

Беларускае Радыё Рацыя