BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гук цішы”: Калядны канцэрт Хору Вольных Беларусаў у Варшаве

У Варшаве ў Старамейскім доме культуры адбыўся калядны канцэрт Хору Вольных Беларусаў “Гук цішы”. Ён завяршыў святочныя выступы калектыву ў гэтым сезоне.

Распавядаюць артысты Надзея і Анатоль:

-Я вельмі радая таму, што ў нас атрымалася. Розныя месцы, розныя людзі і розная нават дынаміка гэтых канцэртаў. Гэта вельмі цікавы быў вопыт і мяне асабіста, напрыклад, шмат чаму навучыў.

-У мяне прыемны паслясмак пасля гэтага Каляднага сезону. Ён быў, канешне, складаны, бо было вельмі шмат імпрэз. Але для нас гэта перш-наперш новы крок, і мы гатовыя ісці далей, мы выраслі як калектыў. З радасцю я гляджу ў нейкую будучыню.

Адметна, што падчас завяршальнай святочнай імпрэзы Хор Вольных Беларусаў выканаў не толькі калядныя кампазіцыі, але і іншыя сусветныя хіты.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя