22 сакавіка з 12.00 да 15.00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы разам з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур запрашаюць у Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка» (Менская вобласць, Маладэчанскі раён), дзе адбудзецца святочная інтэрактыўная праграма “Гуканне вясны” з элементамі рэканструкцыі каляндарна-абрадавага свята.

Удзельнікаў свята чакаюць веснавыя песні і карагоды, танцы і гульні.
Адбудзецца выступлене Народнага сямейнага гульнёва-абрадавага гурта “Радзіна” і Узорнага фальклорнага дзіцячага гурта “Валошкі”, а таксама праграма Народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Стаўбунскія вячоркі”.