Музей Якуба Коласа запрашае ўсіх аматараў сонца, вясны і спеваў гукаць вясну.

“Падчас імпрэзы прагучаць цудоўныя вясновыя гукальныя спевы, якія напоўняць залу святлом і радасцю, — расказалі ва ўстанове. — Усім жадаючым мы прапануем магчымасць прыняць удзел у майстар-класе, дзе прафесіяналы падзеляцца сакрэтамі тэхнікі спеваў, дапамогуць развіць голас і павысіць упэўненасць на сцэне. Узровень падрыхтоўкі не важны!“
Імпрэза пройдзе 14 сакавіка, пачатак а 14:00, па адрасе: Менск, вул. Акадэмічная, 5.
Запіс абавязковы па спасылцы: https://forms.gle/ssqF9deV3Et4FcEy8.






