BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гуканне вясны ў Варшаве

У суботу, 23-га сакавіка, у Варшаве беларусы зладзяць Гуканне вясны.

“Для гасцей падзеі мы распрацавалі насычаную праграму”, – распавяла суарганізатарка імпрэзы Кацярына.

Свята накіравана не на шырокую публіку, а на саміх сябе, плюс на тых, у каго ёсць жаданне далучыцца да гэтага традыцыйнага абраду, якое неаднаразова святкавалася ў Беларусі кожны год у розных месцах. Хочам паўтарыць, спадзяёмся, што надвор’е дазволіць. Будуць традыцыйны гульні для дзяцей і дарослых, спевы і танцы.

Свята адбудзецца ў Парку ў Сякерках. Адрас для навігацыі — Rodzynkowa 9B (Mokotów, Sіekіerkі), каля Віслы.

Пачатак праграмы – у 15:30.

Беларускае Радыё Рацыя