
Імпрэза была прасякнутая бляскам, святам і прыгажосцю. Прычым як з музычнай пазіцыі, так і з візуальнай. Пра жыццёвыя погляды і падзею ў Польшчы артысты калектыву Арцём і Вера распавялі нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай:
– Я памятаю, што гэтыя рашэнні былі прынятыя раней, калі мы адмовіліся граць на фестывалі, калі нам сказалі, што адну з песень нельга граць, калі нас цэнзуравалі, і тады мы сказалі, не будзем выступаць наогул. То бок, гэтая пазіцыя, што ты не гатовы прагібацца дзеля таго, каб быць зручным гэтай сістэме, яна была выбраная намі вельмі даўно.
– Нас сярод першых забаранілі ў Беларусі. Не ведаю, як у вас у Беларусі, але ў нас у Расеі ёсць разуменне, што ў Беларусі адбываецца ўсё раней на два гады. Тое, што адбываецца ў Беларусі, праз два гады будзе ў Расеі. Так было тады, цяпер усё па-іншаму. І мы падумалі, што праз два гады і мы будзем, сапраўды я так падумаў.
Падчас імпрэзы ў Варшаве ў VooDoo Club музыкі падарылі станоўчых эмоцый гасцям падзеі. Кожную песню заля спявала разам з артыстамі, актыўна танчыла і дзячыла творцам гучнымі апладысментамі.
Цалкам матэрыял:







Беларускае Радыё Рацыя