BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт «Бі-2» могуць дэпартаваць у краіну выдачы пашпарта

Інцыдэнт з гуртом «Бі-2» у Тайландзе. У найбліжэйшыя дні сямёра музыкаў этапуюць у цэнтр часовага ўтрымання іміграцыйнага бюро каралеўскай паліцыі Тайланда для наступнай дэпартацыі. Пра гэта паведаміў генконсул Расеі ў Пхукеце Уладзімір Сасноў

Паводле мясцовых законаў, дэпартацыя праводзіцца прамым авіярэйсам у краіну выдачы пашпарта. Як удакладніў дыпламат, пяцёра з сямі музыкантаў з’яўляюцца грамадзянамі Расеі. У Беларусь прамыя самалёты з Тайланда не лятаюць. 

Як паведамлялася, «Бі-2» затрымалі пасля канцэрту. Бо яны выступалі без адпаведнага дазволу ўладаў. Як вядома, «Бі-2» быў створаны ў 1988 годзе ў Бабруйску. У траўні мінулага года Мінюст Расеі ўнёс франтмэна Ягора Бортніка ў рэестр «інагентаў» за яго выступы супраць расійскага ўварвання ва Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: focus.ua/uk