BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт “Biaz Nazvy” пачынае прэзентацыйны тур свайго новага альбому

Бярозаўскі гурт “Biaz Nazvy” прэзентаваў новы альбом “20+”.

“Гэта нашая рэфлексія на падзеі 2020-га года і больш позняга перыяду”, – распавёў лідар калектыву Алесь Лютыч. Ён падзяліўся з нашым радыё адчуванннямі пасля прэзентацыі:

– Адчуванне выдатнае. Але ў той жа час не было калі і павесяліцца. Аднак прыемна было бачыць на тэлефоне ўсялякія лайкі, віншаванкі. Ну і спадзяюся, што альбом зойдзе. Я лічу, што гэта адзін з мацнейшых альбомаў гурта. І думаю, што спадабаецца людзям.

Канцэртная прэзентацыя альбому адбудзецца ў Беластоку 8 сакавіка, у Варшаве – 12 красавіка. Акрамя таго, канцэрты пройдуць у Жэшуве, Познані, Кракаве, Катавіцы, Гдыні.

Паслухаць альбом можна на пляцоўцы Spotify: https://open.spotify.com/album/3ydBP8QxwYGVbZn7H3EC7F

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя