Беларускі рок-гурт “Biaz Nazvy” завяршыў свой тур па Польшчы, прысвечаны прэзентацыі альбома “20+”, і ўжо рыхтуецца да наступных сваіх выступаў.

Распавядае лідар калектыву Алесь Лютыч:
-У Татрах плануецца сплаў, і нас запрасілі выступіць для турыстаў. Потым Вільня ў нас у планах у траўні. Таму мы не спыняемся, мы граем далей. І пасля тура ў нас ёсць тэма новых песень, якія мы, я думаю, у бліжэйшы час будзем запісваць і выдаваць.
Таксама ўвосені гурт плануе зладзіць выступы ў еўрапейскіх гарадах, а ў наступным годзе – адзначыць 20-годдзе альбому “Жыве рок-н-рол!”.
Цалкам гутарка:












Беларускае Радыё Рацыя