BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт Biaz Nazvy зладзіць у Варшаве прэзентацыю альбома “20+”

Беларускі гурт Biaz Nazvy зладзіць у Варшаве канцэртную прэзентацыю альбома “20+”. Імпрэза пройдзе ў суботу, 12 красавіка, пры ўдзеле запрошаных гасцей.

Распавядае лідар калектыву Алесь Лютыч:

-Гэта будзе не проста прэзентацыя, а маленькае шоу. У нас будуць і запрошаныя госці, будзе вядомы беларускі рэпер Angst, будзе невялічкі разагрэў – гэта спявачка з Украіны, якая жыве ў Варшаве – Анастасся з Марыупаля. Фішка яе ў тым, што яна ўкраінка і спявае песні Цоя па-польску.

Канцэрт пройдзе ў пабе “2 KOŁA” (ul. Tunelowa 2b). Пачатак у 19:00. Гэтай падзяй калектыў завершыць свой польскі тур, прысвечаны прэзентацыі лонгплэю.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя