Беларускі рэгі-гурт “Botanic project” выступіў у Варшаве, дзе прэзентаваў свой новы лонгплэй “Флешбэк”.

“Альбом атрымаўся насамрэч глыбокім, а сярод тэм песень – і беларускія пратэсты 2020”, – распавялі музыкі Клім Малажавы і Андрэй Багамолаў.
-Ёсць песня “Жнівень” яскрава пра гэта. Астатнія песні не зусім пра гэта, але ў кожнай песні ёсць свая гісторыя і кожная песня своеасаблівы флешбэк у нейкі адрэзак часу, у нейкі настрой ці эмоцыю. Хто перажыў турму, у каго ёсць дзіця, у таго рэальна гэтая песня “зносіць дах”.
Канцэрт прайшоў у варшаўскім клубе Beer Station Praga. 13 чэрвеня музыкаў чакае выступ у Познані.
Цалкам гутарка:






Беларускае Радыё Рацыя






