Беларускі гурт “Дай Дарогу!” працуе над новым альбомам “Не до законов”.

Прэзентацыя лонгплэю, як распавёў лідар бэнду Юра Стыльскі, плануецца праз месяц. Будзе на рэлізе і супраца з іншымі музыкамі. Працягвае Юры Стыльскі:
– Я хацеў бы як хутчэй. Думаў, у жніўні. Тармозім. Я хацеў папрасіць, каб хтосьці намаляваў вокладку. А затым думаю, не, я лепш яе сам зраблю. Мы яшчэ мерч адпаведны надрукуем. Усе мае песні ў адным накірунку. Альбо будзе называцца «Не да законов».
РР: Запрошаныя госці будуць?
– Там у нас «Вольны хор».
РР: Твая кампазіцыя будзе?
– Так, кампазіцыя мая. Мы даўно з імі запісалі, але я яе яшчэ не выкладваў, шукалі нейкую адпаведную дату, можа на Дзень Волі. Але я вырашыў, што яна проста пойдзе ў альбом і на адпаведных датах у любым выпадках будзе гучаць і вельмі гучна гучаць.
Днямі Юра Стыльскі зладзіў у варшаўскім клубе Beer Station Praga традыцыйны канцэрт, прымеркаваны да ўласных народзінаў. Імпрэзу падтрымаў перкусіяніст Ян Аладаў. Івэнт прайшоў пры поўнай залі.
Цалкам матэрыял:










Беларускае Радыё Рацыя






