Беларускі гурт “Да Дарогу!” прэзентаваў новы альбом “Не до законов” і кліп на песню “Кот”. У здымках роліка была задзейнічая і Ганна Федаронак, у якой пазней лідар “Дай Дарогу!” Юры Стыльскі зняўся ў праекце “Лукашолкі”.

Пра стварэнне кліпу распавядае дзеячка:
– Атрымалася ўсё супер, таму што вельмі весела было здымацца з нашымі Сяргеем Бяспалавым, са Сцёпам, – гэта ўсе мае сябры. Мы з Юрам даўно сябруем. Я здымалася ў яго. Праз тры дні ён прыехаў, як і абяцаў, здымацца ў праекце “Лукашолкі”. Гэта атрымаўся такі класны выпуск. Юра тут і паспяваў, гэта ж я была ягонай бабуляй, а ён мой унучок. Таму, хто не бачыў, можаце паглядзець на ютубе “Лукашолкі”, там ёсць выпуск з Юрам Стыльскім, як Юра прыехаў да бабулі на дзень нараджэння.
Прэзентацыя кліпу адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.
Альбом жа можна паслухаць на лічбавых пляцоўках з пятніцы, 26 снежня.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






