Беларускі гурт “Дай Дарогу!” выпусціў новы кліп, зняты на песню “Гроб на колесиках”.
“Гэтыя песня і кліп — не проста візуалізацыя нашай агульнай мары, — пішуць музыкі. — Гэта гучны маніфест, наша ўпэўненасць у тым, што справядлівасць абавязкова пераможа.
Давайце разам уявім гэты шчаслівы момант, калі кожны з нас зможа вярнуцца дадому, дзе чакаюць мір, свабода і незалежнасць”. Адзначыў Стыльскі
Лідар “Дай Дарогу!”вымушана пакінуў Беларусь у 2021-м: у Беларусі прызналі “экстрэмісцкім” кліп “Баю-бай” яго гурта.