BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт J:mors зайграў у Беластоку канцэрт да свайго 25-годдзя

На пляцоўцы Беластоцкага музычнага клуба беларускі гурт J:mors зайграў веснавы акустычны канцэрт. Выступ у Беластоку быў першым у туры да 25-годдзя гурта.

Гавораць лідар J:mors – Уладзімір Пугач і госці канцэрту.

Уладзімір Пугач: Як і планавалі мы, зрабіць такі цёплы, «лампавы», утульны, акустычны сэт, штосьці сярэдняе паміж творчай сустрэчай і канцэртам – з размовамі, з каментарамі, з нейкімі незапланаванымі момантамі. Мне падаецца, што так і атрымалася. Ад гэтага мы атрымліваем асалоду. І кожны раз, калі прыязджаем у Беласток, то з’язджаем з такім жа настроем.

Канешне, акустыку трэба рабіць часцей. Гэта зусім іншая атмасфера, такая сямейная, больш душэўная.

J:mors заўсёды круты, таму і такая атмасфера. Вялікі дзякуй, што яны прыехалі. Спадзяюся, што яшчэ пабываю на іх канцэртах. J:mors наогул заўсёды сучасны, і тыя песні, што яны спявалі 15 і 25 год таму, яны сёння таксама актульныя, бо ў асноўным гэта ўсё пра каханне, а каханне, як мы ведаем, крочыць з чалавекам на працягу ўсяго яго жыцця.

Уладзімір Пугач: Я вельмі рады, што публіка нас прыняла даволі цёпла, спадзяюся, што людзям і надалей будзе цікавая наша творчасць, а мы будзем для іх працаваць далей.

Сёння, 15 лютага, гурт J:mors у тым жа складам з Уладзіміра Пугача і Сяргея Шчурко зайграюць рамантычны канцэрт у Вільні. А працягнецца тур выступамі гурта ўжо ў поўным складзе 27 і 28 лютага ў Кракаве і Уроцлаве, а таксама 2 і 4 скавіка ў Познані і Гданьску.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя