Музычная капэла “Ойра” выступіць на свяце да Дня роднай мовы ў Вільні 22 лютага, а 14 і 15 сакавіка гурт “Кашлаты Вох” выступіць у Варшаве і Беластоку. Такія творчыя планы на бліжэйшых некалькі месяцаў мае вядомы ў Беларусі музыка Вячка Красулін, які знаходзіцца ў эміграцыі ў Літве.

Падрабязней распавёў сам суразмоўца:
– Мы з гуртом “Кашлаты Вох” дапісваем свой новы міні-альбом, у якім выйдуць новыя песні і адна добра забытая старая, якую мы хацелі запісаць у добрай якасці. Такім чынам на сярэдзіну сакавіка ў нас запланаваныя тры канцэрты. Гэта будуць Вільня, Варшава і Беласток. І гэта будзе сумесны канцэрт у Варшаве і Беластоку з гуртом “ВСЕ CRAZY”
Бліжэйшы выступ музычнай капэлы “Ойра” пройдзе праз тыдзень, у суботу, разам з музычнымі гуртамі і калектывамі “Беларускі Цуд”, “Гоман”, “Світанак”, “Пацеркі” i “Валошкі” па адрасе Raugyklos, 25. Уваход – бескаштоўны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






