Гурт «Крамбабуля» дасць вялікі канцэрт на Дзень волі ў Варшаве. Далучыцца да падзеі і спецыяльны госць.

Пра падрыхтоўку да івэнту лідар «Крамбабулі» Лявон Вольскі распавёў:
– Цяпер мы глядзім трэк-ліст, той рэпертуар, які будзем выконваць. Будуць сюрпрызы, у тым ліку выкананне песень, якіх не чакаюць на канцэрце, бо гэта ж Дзень волі, свята, трэба і зрабіць гэта такім святам. Пакуль што ўсё канцэптуальна: як будзе адбывацца гэтае шоў, якія будуць цікавосткі.
РР: Ці ёсць думкі, каб запрасіць нейкага спецыяльнага госця на падзею?
– Адзін дакладна будзе спецыяльны госць – гэта Томаш Арганэк, польская зорка, яго ўсе ведаюць у Польшчы.
Імпрэза адбудзецца ў варшаўскім клубе Niebo (Nowy Świat, 21) 25 сакавіка. Дзверы пляцоўкі адчыняцца ў 18:00.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






