Выступ на кватэрніку ў Кракаве, падрыхтоўка да Купалля, ды прэзентацыя беларускай культуры перад нямецкімі палітыкамі.

Усё гэта пра дзейнасць гурта Kriwi ў эміграцыі, – распавяла ўдзельніца калектыву Наста Хмель:
-Якраз ёсць чым падзяліцца – у нас будзе канцэрт Kriwi ў Кракаве. Такі маленькі-невялічкі. Мы сумясцілі творчую рэзідэнцыю невялічкую, запіс у студыі і кватэрнічак тут, у Беларускай прасторы ў Кракаве. Зараз вось рыхтуемся.
Канцэрт Kriwi адбудзецца 19 траўня ў Кракаве. Імпрэза пройдзе ў беларускай лакацыі Prastora на ul. Mikołajska, 4, пачатак а 19-ай гадзіне.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя