BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт KrwaDziki прэзентаваў дэбютны ЕР «Памежны Стан»

Беларуска-беластоцкі гурт KrwaDziki прэзентаваў дэбютны ЕР «Памежны Стан». У яго ўвайшлі тры песні («Маё Сэрца», «Званы» і «Дачакаюсь»), аб’яднаныя канцэпцыяй.

Распавядае вакаліст гурта Антон Сіроцін:

Выйшаў наш рэліз. Ён называецца “Памежны стан”. Адчуваецца ў ім нейкая памежнасць, пачуццё недавыказанасці, нейкага такога знаходжання паміж тым і гэтым. Ну і зразумелая, што гэта вельмі істотна для ўсіх людзей, якія жывуць зараз тут, на памежжы. Памежжа я б ахарактарызаваў – ад Ломжы да Ліды. А можа нават і шырэй – ад Варшавы да Смаленску. Гэта метафізічнае такое месца.

Гукарэжысёрам ЕР выступіў Віталь Кулеўскі, мастак вокладкі — Яраслаў Кірвель.

Паслухаць песні можна на YouTube-канале гурта. Пачуць калектыў жыўцом можна будзе на фэсце “Graj”, што пройдзе 7 верасня ў сталіцы Польшчы.

Нагадаем, гурт KurwaDziki стаў адкрыццём году па версіі першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі “Uwaga”.

Беларускае Радыё Рацыя