BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт Nocne ptaki: Мы хочам інтэгравацца ў польскую музычную супольнаць

У Варшаве з’явіўся гурт з беларускіх музыкаў-эмігрантаў. Калектыў мае назву Nocne ptaki і ўжо 15 лютага ў бэнда адбудзецца дэбютны выступ.

Пра адметнасці творчасці вакалістка і заснавальніца каманды Вольга Шніп распавяла нашаму радыё:

– Тая музыка, якую мы зараз граем з гуртом Nocne ptaki, – гэта музыка больш танцэвальная, больш электронная. Я зараз смяюся са сваімі хлопцамі і кажу, што гэтая музыка адмыслова для маіх дзіўных танцаў, таму што больш сур’ёзная музыка да іх не падыходзіла, а зараз я магу патанчыць дзіўнымі рухамі. Мы хочам інтэгравацца ў польскую музычную супольнаць, пазнаёміць людзей з нашай музыкай.

Першы канцэрт калектыву адбудзецца ў мястэчку Надажын пад Варшавай.

Набыць квіткі можна па спасылцы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя