BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт PyLai плануе напісаць кампазіцыю ў падтрымку эмігрантаў

Беларускі гурт PyLai плануе напісаць кампазіцыю ў падтрымку эмігрантаў.

Пра гэта распавёў удзельнік калектыву Рыгор Лайкоў. Ён дадаў: “У такі няпросты час хочацца дапамагаць беларусам”.

Калі быў першы канцэрт у Вільні, мы былі  трохі сціплыя, трохі заціснутыя, але потым Беласток – і тут мы ўжо выбухнулі на поўную моц. І мне падаецца, што слухач гэта адсочваў і падкрэсліваў.

РР: У вас на канцэрце ў Варшаве было шмат знаёмых?

Канешне, былі знаёмыя з розных перыядаў майго жыцця.

Нагадаем, нядаўна гурт PyLai, удзельнікі якога цяпер жывуць у Грузіі і Літве, зладзіў невялікі еўрапейскі тур. Канцэрты адбыліся ў Варшаве, Беластоку і Вільні.
У 2020-м годзе падчас беларускіх пратэстаў артысты выпусцілі кампазіцыю, прысвечаную жаночым маршам, “Женщины не гуляют”.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя