Чэшскі гурт RAZAM, у складзе якога грае і беларускі баяніст і кампазітар Аляксандр Ясінскі, сумесна са спявачкай Івай Марэшавай (Iva Marešová) прэзентавалі альбом “Na dně mojí duše”. Рэліз быў запісаны з сімфанічным аркестрам філармоніі Градэц Краловэ.

Распавядае Аляксандр Ясінскі:
-Гэты альбом з’яўляецца выбраным нашай творчасці, якая цягнецца ўжо больш за 10 гадоў. Стварэнне сімфанічнай музыкі для мяне з’яўляецца найвышэйшай музычнай дысцыплінай, таму што трэба ведаць, як гучаць інструменты сімфанічнага аркестра, трэба ўмець напісаць цікавыя партыі як для слухача, так і для выканаўцы.
У рэліз увайшлі песні на тэксты беларускіх паэтаў: Уладзіміра Караткевіча, Валярыны Куставай, Алеся Плоткі (Baisan) ды іншых.
Акрамя таго, на загалоўную песню Na dně mojí duše быў зняты кліп: https://youtu.be/tEAfkO9Sijg.
Прэзентацыя альбома адбудзецца 6 красавіка ў Празе. Акрамя таго, Алесь Ясінскі выступіць з канцэртамі ў Варшаве, Беластоку і Вільні. Усе канцэрты адбудуцца ў гэтым месяцы.
Слухаць альбом: https://musicraft.ffm.to/na-dne-moji-duse.
Цалкам гутарка:
Беларускае радыё Рацыя






