
Канцэрт «Rima 25 lat after» адбудзецца ў гэтую суботу, 15 лютага, у Гарадоцкім Цэнтры культуры. Пачатак а 18-ай гадзіне. Уваход на канцэрт – вольны, партнёрам мерапрыемства выступае Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
«Гэта будзе ўнікальная магчымасць асвяжыць успаміны і сустрэцца з сябрамі, якіх вы даўно не бачылі», – анансуюць арганізатары.
Rima – рок-гурт з Гарадка, які прадстаўляе беларускую музычную сцэну Беласточчыны. Назва гурта паходзіць ад першых літар імёнаў музыкаў. Шматразовы ўдзельнік фестывалю «Басовішча», таксама калектыў можна было пачуць на канцэртах у Варшаве, Гданьску, Лодзі і шматлікіх іншых гарадах Польшчы і на розных фестывалях.
Праз 25 гадоў ад заснавання гурт вяртаецца на сцэну. Таксама падчас канцэрту выступяць Ilo&Friends і Black Bird Theatre.






