BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт RIMA выступіў на фестывалі «Музыка без засцярог»

У гайнаўскім Музеі і асяродку беларускай культуры на сцэне Мазаікарні прайшоў чарговы канцэрт старэйшага беларуска-польскага рок-фестывалю «Музыка без засцярог».

 «Музыка без засцярог»

Адметнасцю гэтага канцэрта стала тое, што на яго сцэну выйшаў гурт RIMA з Гарадку, які адкрываў самы першы фестываль у 2004 годзе. Гавораць – дырэктар Беларускага музея і асяродку культуры ў Гайнаўцы і арганізатар фестваля Томаш Ціханюк і самыя рок-музыкі:

– Першы гурт, якія я запрасіў, – гэта быў гурт RIMA. Быў кастрычнік 2004 года. Я вельмі моцна хацеў каб такія беларускія рок-канцэрты адбываліся і ў музеі. А чаму і не? Такім чынам гурт RIMA быў першым гуртам, які распачаў наш цыкл «Музыка без засцярог».

Андрэй Паплаўскі: Мы сустракаемся раз на 25 гадоў, розніца ў тым, што гурт ILO&friends існуе, а RIMA ужо не існуе, але збіраецца, каб зайграць нейкі канцэрт, думаю, хаця б для таго, каб сустракацца, існаванне гурта RIMA на нейкі час мае сэнс.

Ілона Карпюк: Мы ўсе музыкі перасякаліся ў гэтых гуртах. Шмат часу праводзілі разам у Гарадоцкім доме культуры.

Андрэй Паплаўскі: Мы проста сябравалі, і пры гэтым яшчэ была музыка.

Акрамя ўжо вышэй узгаданых гуртоў RIMA з Гарадку і ILO&FRIENDS з Беластоку, у Гайнаўцы зайгралі таксама такія гурты як – CIĘŻKA RĘKA CHIRURGA і BŁĘKITNY NOSOROŻEC з Гайнаўкі і PODWÓRKOWI CHULIGANI з Плоцку.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя