Беларускі гурт “Разбітае Сэрца Пацана” прэзентаваў у Варшаве свой новы альбом «Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех». Імпрэза адбылася ў “Odessa Club” пры поўнай залі. Гэтым канцэртам калектыў амаль завяршыў свой тур.

Распавядаюць удзельнікі бэнду Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка:
– Cамы круты момант гэта тое, што публіка, людзі спяваюць з намі новыя песні, ведаюць усе тэксты на памяць і з задавальненнем спяваюць разам з намі.
– І гэта на кожным канцэрце. Гэта не толькі падчас гэтага туру. Гэта безумоўна прыемна, што людзі вывучылі, паслухалі, падпяваюць і бачна, што ім падабаецца. Гэта прыемна.
Акрамя свежых кампазіцый, гурт выканаў і даўно вядомыя, любімыя публікай хіты. Сярод іх – “Аграгарадок”, “Караоке” і “Брукі з выпускнога”.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя