BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт «Сербский нож» паўдзельнічаў у музычным YouTube-праект «K6 live»

Музычны YouTube-праект «K6 live» у пятніцу, 13 лютага, прэзентаваў новы выпуск. Яго госцем стаў беларускі пост-панк і пост-хардкор гурт «Сербский нож».

Вакаліст калектыву Сяргей распавядае:

– Мы ўпершыню ўдзельнічалі ў такім маштабным праекце, калі задзейнічана такая колькасць людзей. Шчыра кажучы, увесь час было адчуванне нейкай няёмкасці. Таму што было столькі ўвагі да нашых сціплых персон, столькі людзей, якія займаліся гукам, святлом, макіяжам. Для мяне макіяж быў самым забаўным у працэсе здымкаў. А наконт нейкіх вясёлых момантаў. Напэўна гэта імправізацыя ў моманце інтэрв’ю, якая заўсёды з’яўляецца нечым камічным.

У праекце «K6 live» музыкі гурта «Сербский нож» граюць жывы міні-канцэрт, а таксама распавядаюць вядучай Марыне Савіцкай пра сваё жыццё і творчасць, стварэнне аўтарскіх масак і калабарацыі з калегамі па сцэне і мысленні.

Убачыць выспуск цяпер можна ў YouTube.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя