Гурт Sož выпусціў сінгл C’est la Vilnia (Сэлявільня) — кароткі нарыс па гісторыі Беларусі апошніх пяці год.

Канцэртны баевік з двума вакаламі і структурай “цішэй-грамчэй” у запісе нечакана загучаў як псалмы на darkwave тусоўцы. Біпалярная эстэтыка — выразнае размежаванне жывых выступаў і запісаў — застанецца прынцыповай і ў далейшай творчасці гурта. Як і папярэдні сінгл, “Эрас і танатас”, песня мае шчыльны і змрочны саунд, намякае на тое, якім па гуку можа быць альбом, над якім працуюць музыкі. Так гучаў бы танцпляц у зруйнаваным храме. Беларуская готыка.
Слухаць сінгл на Spotify, YouTube music, ITunes,Bandcamp