Беларускі гурт ŠUMA прэзентуе ў Варшаве свой новы вініл BAHNA.

Што ўяўляе сабой рэліз, распавяла стваральніца бэнду Марына Руся Шукюрава:
– Гэта незвычайная музыка, на аматара. Вузкая ніша. Такі стыль называецца гіпна-тэхна. Але не пужайцеся, гэта не такое дун-дун-дун. Гіпна – азначае павольнае, магічнае, гіпнатычнае, рэлаксійнае. Мы выбралі адмыслова такі стыль, гіпна-тэхна, каб рабіць на канцэртах яшчэ і саўнд-тэрапію, гукавую тэрапію, таму што ў эміграцыі жыць складана, людзям часта нельга дадому паехаць, хочацца быць разам, а разам сабрацца складана. Таму мы вырашылі зрабіць такую вялікую тусоўку.
Падзея пройдзе на пляцоўцы Mala Warszawa 23 траўня. Акрамя прэзентацыі вінілу, у праграме імпрэзы – перформанс ад SPIEVY, маркет, выстава і выступы дыджэяў.
Беларускае Радыё Рацыя






