BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт Sumarok плануе выдаць свой другі альбом

Пра беларускую рок-музыку. Праз дзесяць гадоў пасля выхаду дэбютнага альбома гурт Sumarok сёлета плануе выдаць свой другі лонгплэй. Праца над ім набліжаецца да завяршэння, – кажа лідар гурта Ігар Палынскі:

Лідар гурта Ігар Палынскі.
Лідар гурта Ігар Палынскі.

– У гэтым годзе я засяроджваюся на тым, каб дапісаць другі альбом. Першы быў выдадзены 10 год таму. Мне вельмі хочацца спадзявацца, што акрамя таго, што ў мяне атрымаецца дапісаць гэты альбом, бо зараз трохі ў такой павольнай фазе праца ідзе, мне хочацца і сыграць гэтую праграму жыўцом, мы зможам таксама. Бо ёсць некаторыя прыемныя моманты, якія  гэта прагназуюць так бы мовіць.

Гурт Sumarok быў створаны ў 2009 годзе ў Полацку музыкантамі Ігарам Палынскім і Антонам Івановым. Дэбютны альбом пад назвай «Мінор» выйшаў у 2015 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя