BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт “Світанак” рыхтуецца да выступу ў Закапаным

Беларускі сямейны фальклорны гурт “Світанак” рыхтуецца да выступу ў польскім Закапаным.

Прыняць удзел у вандроўцы плануе каля 70 працэнтаў калектыву, паколькі ўсе жывуць у розных гарадах ды краінах. А большасць рэпетыцый па-ранейшаму адбываецца анлайн, распавяла кіраўнік Марына Струнеўская:

– Калектыў працуе ў культурна-выхаваўчай галіне, на падмурку этна-педагогікі. Мы ў гэтым кірунку рушымся, ідзём па гадавым цыкле беларускіх традыцыйных святаў. Зараз надыходзяць Каляды, рыхтуем Каляды. У мінулым годзе ў нас была цудоўная вандроўка. Мы збіраемся паехаць у Закапанэ на міжнародны фестываль “Зімовая казка ў Татрах”.

Сямейны беларускі фальклорны гурт “Світанак” месціцца ў Вільні. Заняткі адбываюцца як з дзеткамі, так і з дарослымі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com/gurtsvitanak