BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт “Vvaxplay” зладзіць прэзентацыю дэбютнага альбому “Dust and Haze”

Беларускі гурт “Vvaxplay” зладзіць канцэртную прэзентацыю свайго дэбютнага альбому “Dust and Haze”. Імпрэза адбудзецца 3-га красавіка ў Варшаве.

Пра тое, чым адметны рэліз, распавялі ўдзельнікі дуэту Стас і Аня:

Гэта нашая першая пячатка музычная, якую мы пакінулі сваім прадуктам. І напэўна гэта першыя спробы намацаць стыль, які мы можам зразумець як музыкі. То бок, гэта такая спроба пяра, якая павінна запомніцца на доўга ўсім хто возьме ўдзел.

Аня гаварыла ў нейкім інтэрв’ю, што гэта фіксацыя часу, фіксацыя працэсу, фіксацыя эмоцый. Для мяне гэты альбом максімальна адметны. У мяне ніколі не было такога рабочага працэсу, такога матэрыялу, з якога ўсё стваралася, такога чалавека, які з гэтага матэрыялу мог рабіць выдатныя рэчы.

Выступ гурта “Vvaxplay” адбудзецца ў клубе Chmury.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя