Беларускі гурт “Vvaxplay” выступіў у Варшаве. Канцэрт быў прысвечаны выхаду першага альбома музыкаў “Dust and Haze”. Падзея прайшла ў клубе Chmury пры поўнай зале.
“Безумоўна, не абышлося без хваляванняў”, – распавялі ўдзельнікі калектыву Стас і Аня.
-Зразумела, хвалююча, і ўсё як у людзей.
-Я вельмі хвалююся. Не разумею, што адбываецца, але мне падабаецца, як усё гучыць, як мы граем. Для мяне сёння чароўны дзень.
-Мне вельмі падабаецца гэтае месца. Я нават чакала меншага. Падабаецца андэграунднасць, памер пляцоўкі, тэматыка. Усё супер.
-Згодны. Мне падаецца, месца цалкам адпавядае нашаму сённяшняму стану гурта.
Музыкі далі канцэрт у пашыраным складзе: Стаса і Аню падтрымалі яшчэ 4 інструменталісты. Павіншаваць з рэлізам артыстаў на канцэрт завіталі і іншыя творцы, сярод якіх – Čornabrova, Мікіта Найдзёнаў і іншыя.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя