Менскі гурт «Зьмяя» перайшоў у сваёй творчасці на беларускую мову і прэзентаваў на ёй песню і кліп «Я буду». Распавядае вакалістка калектыву Зоя Сахончык:
– Песня старая. Яна была напісана на потым, як адна з чарговых песень. Але калі мы прыехалі сюды, Вова рэпетаваў на гітары дома, і потым пачаў граць гэтую песню.
І я зразумела, што гэтая песня пасуе менавіта ў тым стане, калі мы на эміграцыі, на чужыне. У гэтай сітуацыі звычайна людзі альбо вельмі моцна злучаюцца, альбо разлучаюцца. І песня прагучала для мяне як клятва, як словы падтрымкі, калі табе цяжка, і ты абяцаеш памагаць, быць побач з гэтым чалавекам.
Убачыць кліп «Я буду» цяпер можна на YouTube канале гурта Зьмяя:
Цяпер калектыў жыве і працуе ў Кракаве.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя