Беларускі гурт “Znak Stop” працягвае займацца творчасцю ў Польшчы.

“Цяпер я рыхтую новую песню”, – распавёў музыка гурта Андрэй Лугін.
– Назва песні, якую буду выдаваць, – «Сувязі». Я думаю, што адносна стылю гэта новая для мяне праца, трохі новы стылістычны кірунак. Я бы сказаў, што гэта асабістая праява эмацыйнай маёй творчасці. Хіба што ўпершыню такое буду рабіць. Ёсць прысвячэнне ў гэтай песні. Але таксама філасофскі змест, які хачу перадаць. Перад выданнем і пасля буду тлумачыць, што меў на ўвазе.
Дакладную дату выхаду песні артыст пакуль не называе, але даведацца пра яе можна ў сацыяльных сетках гурта.
Нагадаем, нядаўна з калектыву сышла клавішніца бэнду Алёна Палачанская.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






