BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гурт Zui пра свой новы альбом

Госці Рацыі – гурт Zui, Міхась Зуй і Алена Зуй-Вайцяхоўская. Пра іх новы альбом з імі размаўляе наш карэспандэнт Стась Дадэрка.

РР: Мінула восем год паміж першым і цяперашнім альбомаў гурта Zui. Чаму гэта быў такі вялізны этап? Шмат за гэты раз з усімі адбылося і з вамі таксама. Якое тлумачэнне?

Міхась Зуй: Чаму? Вельмі цяжка сказаць. Напэўна, з-за таго, што былі змены ў жыцці – прыйшлося з’ехаць з Беларусі і пасля з Украіны, шмат чаго адбылося. Але ў мяне такое адчуванне, што для нас асабіста гэты альбом вось толькі зараз стаў абсалютна актуальным. Песні, якія былі напісаныя гадоў 8-9 таму.

РР: Так, у альбоме шмат згадваецца ўжо настальгічных такіх менскіх лакацыяў кшталту Каменнай горкі, Уручча, універмага “Беларусь”. А я вось, слухаючы песню “Менск, юнацтва”, згадаў выступ у такой лакацыі “Место” ў былым Цэху ў Менску. І там гэтая песня гучала зусім інакш, як ска-панк, наколькі я памятаю. А чаму ў гэтым альбоме вы выбралі такое гучанне сынтыпопавае? Я разумею, што яно вельмі падкупляе, вельмі настальгічнае. Я не буду пытацца, які ў вас узрост, але для мяне гэта дзяцінства, такі электронны саўндтрэк, які мяне суправаджаў і цёк з тэлебачання і з радыё. А як у вашым варыянце?

Алена Зуй-Вайцяхоўская: Насамрэч у нашым варыянце нешта падобнае, мы ўсе прыблізна аднаго ўзросту насамрэч. З вамі мы аднаго ўзросту, і гэта таксама для нас нешта такое кранальнае і цёплае. І тое, што хочацца ўзгадваць, хочацца, каб яшчэ вось гэтае дзяцінства прагучала, і сёння магчыма вось такімі музычнымі сродкамі. Магчыма вяртацца ў тыя часы, узгадваць можна такія музычныя напрамкі, таму што яны для нас звязаныя з нейкімі сваімі добрымі дзіцяча-юнацкімі асацыяцыямі. Звярнуліся да гэтага.

Міхась Зуй: Хочацца сказаць, што падчас запісу першага альбома”Вопрос”, ён быў запісаны цалкам жывым складам. Мы вось з Віталём Кулеўскім, гукарэжысёрам, моцна перарабілі ўсе трэкі ў бок электроннага гучання, і як бы гэты рух, мне падаецца, ён ужо даўно быў намешаны. І ў нейкі момант мы проста зразумелі, што мы не зможам такія рэпетыцыі ладзіць вялікім гуртом, і мы зрабіліся больш лаканічным гуртом. Толькі з двух чалавек і натуральна, што гэта іншае.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя