У Варшаве гурты «Relikt» і «Soż» зладзяць двайную прэзентацыю: першы прадставіць сінгл “Сцізорык”, другі – “C’est la Vilnia” (Сэлявільня). Імпрэза пройдзе ў пятніцу, 16 траўня, у “VooDoo Club”.

Пра новую кампазіцыю ад бэнду «Soż» распавёў удзельнік калектыву Андрэй Пячынскі:
-Для мяне яна пра тое, што мы падзеленыя нібы на паловы. Калі мы ад’язджаем куды-небудзь – у нейкую ўмоўную Сэлявільню ці ў Варшаву, ці ў Берлін, частка нас застаецца дома. Гэтая сувязь не тое, што не рвецца, але нібыта два розных света. Сэлявільня – гэта горад, адкуль не даходзяць лісты.
Як распавёў Андрэй, гурт «Soż» таксама працуе цяпер і над сольным альбомам. “Спадзяюся, мы зможам прадставіць яго сёлета”, – дадаў музыка.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя