Беларускія гурты “Всё crazy” і “Gods Tower” зладзілі сумесны еўрапейскі міні-тур: канцэрты адбыліся ў Варшаве, Беластоку і Вільні.

Пра канцэрт і адчуванні ў польскай сталіцы распавялі ўдзельнікі “Всё crazy” Сір і Пятровіч:
– Мы адмыслова для тура з Gods Tower зрабілі сэт, такі больш цяжкі. Успомнілі дзве песні, якія вельмі доўгі час не гралі. У Вільні ўжо гэта выканалі, было вельмі добра.
– Для мяне таксама ёсць адчуванне, што разам не так часта граем, не так часта гастралюем, наогул не рэпетуем разам амаль што, але ж ёсць адчуванне, што гэтая гісторыя набірае новыя абароты і працягвае працягвацца.
У Беластоку канцэрт гуртоў падтрымаў бэнд “Rodvaloth”, у Варшаве – “Torn”, у Вільні – “Кашлаты Вох”.
Цалкам матэрыял:


















Беларускае Радыё Рацыя






