BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

І пасля смерці небяспечная для рэжыму Лукашэнкі

9 жніўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш — выбітнай беларускай паэткі, сябры Рады БНР, вязня ГУЛАГу і сімвала беларускай незалежнай ідэнтычнасці.

Ларыса Геніюш.
Ларыса Геніюш.

І праз дзесяцігоддзі пасля яе смерці, улады ў Беларусі працягваюць змагацца з памяццю. У Зэльве, дзе Ларыса Геніюш жыла і дзе пахаваная, у 2023 годзе быў дэмантаваны помнік ля царквы. Сёлета 8 ліпеня ў Менску быў сарваны вечар памяці Геніюш, які меўся адбыцца ў галерэі «Парасон».

Сітуацыю пракаментаваў паэт і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч:

– Антыбеларускія рэпрэсіі згусціліся яшчэ мацней. Нават аўтарытэт мітрапаліта Філарэта, які блаславіў у 2003 годзе каля праваслаўнай царквы ў Зэльве адкрыццё помніка Ларысы Геніюш. Геніюш была шчырай праваслаўнай верніцай, – гэтага, аказалася, недастаткова, і помнік, як мы памятаем, пры таямнічых абставінах знік.

Паводле Хадановіча, у верасні 2025 года ў Вроцлаве адбудзецца вечар памяці Ларысы Геніюш, дзе будзе прадстаўлена кніга яе ўспамінаў “Птушкі без гнёздаў”. Выданне выйшла на беларускай і польскай мовах, дзякуючы супольным намаганням Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і фонду Kamunikat.org.

Цалкам матэрыял:

Помнік Ларыса Геніюш у Зэльве.

Ларыса Геніюш

***

Kpывёй нaпoўнiлicя пoймы pэк,

бypлiць aдчaeм cлёз людскix paзвoдздзe.

Гляджy нa cвeт. Я – лaгepнiк, я – зэк,

зacyджaны нa мyкaў чвэpцьcтaгoдздзя.

Mянe дpaты, caбaкi cцepaгyць,

дзiкix нaдзopaў згpaя нaдa мнoю,

i лoб штoдня мoй нa пpыцэл бяpyць

нaвyчaныя зaбiвaць кaнвoi.

Mнe ўcё ўзялi, paзбypылi cям’ю,

кipкoй пpaбiлi лёc мoй чaлaвeчы,

лaнцyг нaкiнyлi нa шыю caлaўю

i мiж caбoю пaдзялiлi pэчы.

Haтoўп дзяўчaт, жaнчын, яшчэ жывыx,

йдзeм злeдзянeлaй тyндpы кaляiнaй,

пaпpaз cнягi, мapoз cцiнae дыx,

мapoз шyкae пecнi caлaўiнaй.

Kaнвoй яe шyкae i нaдзop,

я йдy пypгoй, зaвeянaя cнeгaм,

гляджy вaўкoм ўcёй дзiкacцi ў дaкop,

нe, мaю дyшy пpaшмaнaць iм нeльгa!

Ha вycнax пecня, мoй aпoшнi дыx,

цяплoм з-пaд cэpцa cлoвы caгpaвaю,

жывaя я яшчэ cяpoд жывыx,

ў дyшы мaёй i Бeлapycь жывaя!

1950-1956

БАРАВІКІ

3 прыполу хмар асенні дождж пасеяў

Кругом грыбы… Вось забірай дарма.

Бягу у лес з кашом, поўным надзеяў.

Шукаю шчырых, а такіх няма!

Кругом паганкі, дробязь, мухаморы,

Не злічыш пачарнелых савякоў,

Такіх нярадасных, размякшых ў горы

I апусціўшых капялюш далоў.

Гараць рыжкі, ірдзяцца сыраежкі

І слізгаюцца ў пальцах маслякі.

Краснагаловікі пад асіной на ўзмежку,

А ў марах, ў сэрцы ўсё баравікі.

Такія шчырыя, праўдзівыя, як крэмень,

Што сярод лесу, дружныя, жывуць,

Як два браты, і ўпрыгажаюць землю,

Без чарваточыны пад галіной ўстаюць.

Шукаю шчырых, баравых, харошых,

Хоць сонейка ўжо падышло ўгару

I мой яшчэ зусім не поўны кошык.

Шукаю шчырых, іншых не бяру.

Помнік Ларыса Геніюш у Зэльве.
Ларыса Геніюш каля магілы мужа Янкі Геніюша.
Ларыса Геніюш з мужам Янкам.
Ларыса Геніюш з мужам Янкам.
Магіла Ларысы Геніюш і Янкі Геніюша.
Сям'я Ларысы Геніюш - муж Янка і і сын Юрка.
Сям’я Ларысы Геніюш – муж Янка і і сын Юрка.
Ларыса Геніюш з Уладзімірам Караткевічам і Яўгеніяй Янішчыц.
Ларыса Геніюш з Уладзімірам Караткевічам і Яўгеніяй Янішчыц.
Магіла Ларысы Геніюш і Янкі Геніюша.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і з адкрытых крыніц.